Расейскія вайсковыя падразьдзяленьні 1-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайскавой арміі ПВА ЗС РФ у Данецкай вобласьці працягваюць груба й сыстэматычна парушаць Менскія пагадненьні. З дапамогаю валянтэрскай бесьпілётнай авіявыведкі «Армія SOS» было зафіксаванае ўзбраеньне з калібрам больш за 100-мм за 16 кілямэтраў ад лініі разьмежаваньня бакоў на палігоне непадалёк н.п. Сафіеўка (колішняе Карла-Марксава).
Оновити