У выніку новага расьледаваньня супольнасьці #InformNapalm вызначанае: ў акупацыі Крыму ўдзельнічала падразьдзяленьне Наварасійскай вайскова-марской базы Чарнаморскага флёту РФ - 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну (в/ч 90921, пункт сталай дысьлякацыі - г. Наварасійск). Дагэтуль вайсковая пракуратура Украіны ня мела інфармацыі пра гэтае падразьдзяленьне.